Саудаўская Аравія ў жніўні збіраецца правесці мірныя перамовы па Украіне — СМІ

Саудаўская Аравія на пачатку жніўня мае намер правесці мірныя перамовы паміж Украінай, шэрагам заходніх дзяржаў і ключавымі краінамі, якія развіваюцца, піша The Wall Street Journal са спасылкай на неназваных дыпламатаў.

29.07.2023 / 22:16

Фота: Celestino Arce NurPhoto via Getty Images

Па іх звестках, на сустрэчу ў Джыду 5-6 жніўня прыбудуць прадстаўнікі 30 дзяржаў, многія з якіх дагэтуль займалі нейтральную пазіцыю ў дачыненні да вайны. Дыпламаты не ўдакладнілі, хто будзе прадстаўляць украінскі бок, пераказвае «Радыё Свабода».

Украіна і заходнія афіцыйныя асобы спадзяюцца, што гэтыя намаганні могуць прывесці да мірнага саміту пры канцы года, на якім сусветныя лідары падпішуцца пад агульнымі прынцыпамі ўрэгулявання вайны, сцвярджае WSJ. Гэтыя прынцыпы могуць сфармаваць будучыя мірныя перамовы паміж Украінай і Расіяй на ўмовах, выгадных для Кіева, адзначаюць суразмоўцы газеты.

Чытайце таксама:

Саудаўская Аравія і Турцыя вядуць таемныя перамовы па вяртанні ўкраінскіх дзяцей з Расіі і Беларусі — Financial Times

У чым феномен футбола ў Саудаўскай Аравіі, куды за Раналду ламануліся топавыя еўрапейцы

ЗША таемна падзяліліся з Гаагай доказамі расійскіх ваенных злачынстваў ва Украіне — The New York Times

Nashaniva.com