Украінская разведка дала справаздачу аб падрыве чарговага склада боепрыпасаў у Крыме

У Казачай Бухце ў акупаваным Крыме позна ўвечары 28 ліпеня ўзарваўся склад боепрыпасаў акупантаў, паведаміла Галоўнае ўпраўленне разведкі Мінабароны Украіны. 

29.07.2023 / 11:52

Выбух адбыўся каля 22 гадзіны 28 ліпеня. Паводле даных ГУР, сведкі чулі два выбухі і гукі дэтанацыі боепрыпасаў. На месца здарэння прыехалі некалькі машын хуткай дапамогі і паліцыі.

Разведка адзначае, што ў раёне Казачай бухты цяпер дыслакуецца 810-я асобная брыгада марской пяхоты Расіі.

Дакладна вядома, што выбухі і дэтанацыя ў выніку праведзенай дыверсіі адбыліся на «часовым складзе» боекамплекта расіянаў.

Nashaniva.com