У Беларусь прыходзіць яшчэ адна расійская парфумерна-касметычная сетка крам
На беларускім рынку неўзабаве з'явіцца яшчэ адзін буйны расійскі рытэйлер. На партале HeadHunter (hh.ru) з'явілася вакансія для мінскага офіса парфумерна-касметычнай сеткі «Лэтуаль», заўважыў Office Life.
28.07.2023 / 11:47
Фота: «Яндэкс Карты»
Кампанія шукае памочніка бухгалтара па ўліку таварна-матэрыяльных каштоўнасцяў. Спецыялісту абяцаюць ад 26 250 да 30 000 расійскіх рублёў ($290-335).
Пра тое, што найбуйнейшы расійскі гулец у гэтай нішы разглядае выхад на рынак Беларусі, стала вядома ў пачатку гэтага года. Таксама называліся іншыя магчымыя напрамкі экспансіі — ад Казахстана да Манголіі. Цяпер сярод вакансій за мяжой у профілі «Лэтуаль» на hh.ru акрамя Беларусі пазначаны супрацоўнікі ў офіс у ААЭ і спецыяліст па анлайн-продажах у Турцыі.
Уладальнікам сеткі з'яўляецца кампанія «Алькор і Ко», кантраляваная Максімам Клімавым. Пад брэндам «Лэтуаль» працуе больш за тысячу крам у Расіі.
На беларускім рынку ўжо прысутнічае іншая вядомая расійская парфумерна-касметычная сетка — «Залаты яблык».
Чытайце таксама: