Пад Віцебскам вясковец за збітага сабаку спаліў суседу хлеў і лазню
Здарэнне адбылося ў вёсцы Асёткі ў Віцебскім раёне.
28.07.2023 / 10:47
Фота: віцебская міліцыя
Ноччу загарэлася лазня і хлеў на лецішчы віцьбіча. У выніку полымя цалкам знішчыла хлеў, сур'ёзна абгарэла і лазня, паведамляе віцебская міліцыя.
Высветлілася, што падпальшчык жыве ў суседнім доме.
Аказалася, што мужчыны жылі прыязна, пакуль 50-гадовы мужчына на машыне выпадкова не збіў суседскага сабаку. 29-гадовы гаспадар вырашыў такім чынам адпомсціць.
Ноччу ён абліў яго хлеў і лазню бензінам і падпаліў. Па словах мужчыны, ён толькі хацеў папужаць апанента, але не змог патушыць полымя.
Акрамя шкоды 8900 рублёў у зламысніка крымінальны артыкул за падпал.