Беларусь і Расія пакуль не дамовіліся аб росце тарыфу на транзіт нафты

Расія і Беларусь працягваюць абмяркоўваць павышэнне тарыфу на транзіт нафты па паўночнай галіне трубаправода «Дружба», аднак кансэнсусу пакуль няма. Пра гэта паведаміў журналістам кіраўнік расійскага Мінэнерга Мікалай Шульгіноў у кулуарах саміту Расія — Афрыка ў Санкт-Пецярбургу.

27.07.2023 / 17:55

«Працягваем дамаўляцца. Пакуль няма кансэнсусу», — сказаў Мікалай Шульгіноў, якога цытуе ТАСС.

Раней Беларусь хацела з 1 ліпеня 2023 года павысіць на 84% тарыф на прапампоўку нафты па сваім участку нафтаправода «Дружба» для кампенсацыі страт ад зніжэння паставак расійскай нафты. З такой прапановай звярталася «Гомельтранснафта Дружба» да расійскай «Транснафты».

«Транснафта», аднак, адзначыла, што фактычна не атрымала ад Беларусі абгрунтавання павышэння тарыфу прапампоўкі нафты па «Дружбе», а таму не згодная з прапановай беларускага боку.

Чытайце таксама:

Беларусь зменшыла экспартныя мыты на нафту і нафтапрадукты

Еўрасаюз зацвердзіў новы пакет санкцый супраць Расіі

Расія прапануе Беларусі кабатажныя перавозкі на акупаваныя тэрыторыі Украіны

Nashaniva.com