У Беларусь прыбыла яшчэ адна калона з вагнераўцамі. У яе складзе зноў бронемашыны
12-я калона з тэхнікай ПВК «Вагнер» зайшла ў Беларусь праз пункт пропуску «Панятоўка — Звянчатка» і ў гэты момант рухаецца па трасе Р-122 да Чавусаў у суправаджэнні беларускай ДАІ, паведаміла маніторынгавая група «Беларускі Гаюн».
27.07.2023 / 17:41
У гэтай калоне як мінімум 50 адзінак аўтамабільнай тэхнікі:
- пяць бронеаўтамабіляў «Щука» («Чекан»);
- тры бензавозы;
- аўтобус;
- 17 фур, тры тралы (перавозяць экскаватар, бензавоз і бронеаўтамабіль «Щука» («Чекан»);
- шэсць КамАЗаў (тэнт);
- дзве «буханкі»;
- пікапы і легкавыя аўто.
Гэта, як адзначаецца, як мінімум другая калона ПВК «Вагнер», якая зайшла ў Беларусь з бронеаўтамабілямі «Щука» («Чекан»).
Чытайце таксама:
Літва пры неабходнасці гатовая закрыць мяжу з Беларуссю і Расіяй у любы момант — МУС