У верталёце, які разбіўся на Алтаі, была беларуска

Факт гібелі беларускі пацвердзілі ў МЗС Беларусі. 

27.07.2023 / 14:43

Месца падзення верталёта. Скрыншот відэа Mash

Усяго ў выніку трагедыі загінулі шэсць чалавек. Верталёт з турыстамі зачапіўся за электрычныя правады і ўпаў.

Як паведамлялася, шэсць чалавек загінулі і яшчэ сем пацярпелі пры падзенні верталёта Мі-6 на Алтаі. Пры заходзе на пасадку ў населеным пункце Цюнгур паветранае судна закранула лінію электраперадач, пасля чаго ўпала і загарэлася.

Nashaniva.com