Журналіста Дзяніса Івашына таемна судзілі ў калоніі

Гэта вынікае з адказу начальніка магілёўскай папраўчай калоніі №15, які прыйшоў маці Дзяніса Людміле Івашынай. Пра суд, які пастанавіў перавесці журналіста з калоніі на строгі турэмны рэжым, не ведалі ні родныя, ні ягоны адвакат.

27.07.2023 / 11:12

Фота: Вясна

У лісце ад 18 ліпеня за подпісам Лазарэнкі паведамляецца, што над Дзянісам адбыўся суд і што рашэнне выносіў суд Кастрычніцкага раёна Магілёва. Дата суда не ўказана, піша БАЖ.

Нагадаем, у верасні 2022 года Гродзенскі абласны суд прызнаў Івашына вінаватым паводле арт. 365 КК (умяшанне ў дзейнасць супрацоўніка ўнутраных спраў) і ч. 1 арт. 356 КК (здрада дзяржаве) і асудзіў яго да 13 гадоў і 1 месяца калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму.

Nashaniva.com