Мінздароўя прыпыніла ліцэнзію вядомай клінікі «Новы зрок»
Паведамляецца, што Дэпартамент фінансавых расследаванняў Камітэта дзяржаўнага кантролю выявіў парушэнні заканадаўства аб ліцэнзаванні, дапушчаныя медцэнтрам.
27.07.2023 / 10:57
Суіскальнікам дзеля атрымання ліцэнзіі на медыцынскую дзейнасць у Міністэрства аховы здароўя прадстаўлены падробленыя дакументы з недакладнымі звесткамі аб адказных асобах, якія не былі працаўладкаваныя на прадпрыемстве, як паведамляе Мінздароўя.
«З мэтай увядзення ў зман таксама выкарыстоўваліся дакументы аб памяшканнях і медыцынскіх вырабах, якія не адпавядалі рэчаіснасці, аформленыя на юрыдычную асобу да яе стварэння і рэгістрацыі», — гаворыцца ў паведамленні ведамства.
Гэтыя факты разгледжаныя камісіяй Міністэрства аховы здароўя і знайшлі сваё пацвярджэнне.
Таму калегія Мінздароўя прыняла рашэнне спыніць дзеянне ліцэнзіі УП «Медыцынскі цэнтр «Новы зрок» на медыцынскую дзейнасць з даты яе выдачы, а таксама ліцэнзіі на дзейнасць, звязаную з абаротам наркатычных сродкаў, псіхатропных рэчываў і іх прэкурсораў з 27 ліпеня.
Мінздароўя паведамляе, што на медыцынскія цэнтры «Новы зрок» прыпадае ўсяго 1,7% наведванняў у структуры афтальмалагічнай дапамогі, якая аказваецца ў краіне.
Кваліфікаваным дактарам-афтальмолагам і іншым супрацоўнікам медыцынскіх цэнтраў «Новы зрок» будзе прапанавана працаўладкаванне ў арганізацыях дзяржаўнай сістэмы аховы здароўя.
Чытайце таксама:
Што ўяўляе сабой імперыя «Новы зрок» і ў якой схеме іх абвінаваціў ДФР