У Крычаве ў парку паставілі новыя прыбіральні, якія тояць у сабе загадку

Супрацоўніца крычаўскай раёнкі зайшла ў мясцовы парк і пабачыла там новапабудаваныя драўляныя прыбіральні, якія таілі ў сабе загадку. Нягледзячы на ўсе намаганні, разгадаць яна яе так і не змагла.

26.07.2023 / 22:48

Новыя прыбіральні выглядалі акуратна, а дзівіла канструкцыя прыстасаванняў для замыкання.

На адной прыбіральні былі засаўкі, але месціліся яны не ўнутры, а звонку, а так як адтуліна для засаўкі размяшчалася зусім на іншай вышыні, то зачыніць «шпакоўню» немагчыма ўвогуле.

На другой прыбіральні замок таксама месціцца звонку, адтуліны ж для засаўкі зусім няма.

«Па логіцы атрымліваецца, што адзін ты ў прыбіральню ў гэтым парку схадзіць не зможаш, бо знутры зачыніцца не атрымаецца. А навошта засаўка звонку, для мяне так і засталося загадкай. Ну, толькі калі гэтую прыбіральню зрабілі, а потым вывернулі», — абураецца жанчына.

І прыходзіць да лагічнай высновы, што праца была зроблена абы з рук:

«Магчыма, атрымаўшы заданне, адказны работнік «Камунальніка» вырашыў, што трэба ўсё выканаць і ўсталяваць засаўку, а вось унутры ці звонку — гэта ўжо зусім няважна».

Чытайце таксама:

У Мінску пажылой жанчыне нечым не дагадзілі пракатныя самакаты, і яна ім адпомсціла ВІДЭА

Нічога незвычайнага, проста пенсіянерка з Ушачаў зрабіла ў сябе на ўчастку пудзіла, якое круціцца ВІДЭА

У Бураціі сям'і мабілізаванага, які знік без вестак, пабудавалі драўляную прыбіральню

Nashaniva.com