Беларус выйграў у анлайн-турніры па покеры паўмільёна даляраў

Беларус пад гульнявым псеўданімам focus_nik заняў трэцяе месца ў буйным анлайн-турніры па покеры $10.300 GGMillion$ High Rollers, паведамляе сайт «Беларусь і свет». Турнір завяршыўся 25 ліпеня.

26.07.2023 / 16:15

Здымак ілюстрацыйны. Фота: poker-shkola.ru

У турніры было зафіксавана 619 уваходаў, кожны з якіх прынёс у агульную скарбонку 10 тысяч даляраў. Выніковы прызавы фонд склаў такім чынам 6 190 000 даляраў.

У нашага суайчынніка былі вялікія шанцы на перамогу. Ён сеў за фінальны стол лідарам па фішках, а да сярэдзіны гульні яго найбліжэйшы супернік адставаў больш чым удвая.

Але затым focus_nik паступова страціў перавагу і прапусціў апанентаў наперад. Урэшце, адзін з супернікаў выбіў яго з турніру флэшам супраць пары каралёў.

Аднак нават трэцяя пазіцыя дала беларусу выйгрыш 563 017 даляраў. Першым стаў Army034 з Расіі (943 582 даляры), другім — youngymoney23 з Лівана (728 706 даляраў).

Чытайце таксама:

Беларус выйграў у покер ужо амаль 40 мільёнаў даляраў. Але гэта не значыць, што ён супербагаты

Мінскаму гульнявому блогеру плацяць нават за тое, што ён спіць

У Вялікабрытаніі беларус займаўся кібермахлярствам і атрымаў тэрмін

Nashaniva.com