У мінскім аэрапорце прызямліўся самы вялікі самалёт Беларусі ФОТАФАКТ
Boeing 747-329SF належыць ААТ «Авіякампанія Трансавіэкспарт», ён быў на тэхнічным абслугоўванні, паведамляе Мінтранс у сваім тэлеграме.
26.07.2023 / 13:11
Фота: Мінтранс
Сёння пасля выканання планавага тэхнічнага абслугоўвання ў Нацыянальным аэрапорце Мінск прызямліўся самы вялікі ў краіне самалёт Boeing 747-329SF, які належыць ААТ «Авіякампанія Трансавіэкспарт».
Эксплуатацыя паветранага судна дазволіць задаволіць патрэбы ў грузавых авіяцыйных перавозках прамысловых прадпрыемстваў Беларусі, у тым ліку ажыццявіць транскантынентальныя чартарныя рэйсы, паведамляе ведамства.
Фота: Мінтранс
Фота: Мінтранс