Plan B ужо ўнеслі ў спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў. А яму толькі паўтара месяца
Сёння адбылося чарговае папаўненне спіса экстрэмісцкіх матэрыялаў.
25.07.2023 / 16:11
Вольга Лойка — рэдактарка Plane B. Фота: planbmedia.io
Цікава, што ў спіс унеслі «Plan B» — медыя, якое запусцілася толькі паўтара месяца таму.
У спіс таксама трапілі:
Telegram-каналы «Аб'яднанне сваякоў і колішніх палітвязняў», «Логойск чат 97%», «БУСт. Білорусько-Український спостерігач», «Кіеўскі двіж — чат», «Кусь за Беларусь», «Хаб Сустрэча ў Кіеве», «ЦЕНТР БІЛОРУСЬКИХ КОМУНІКАЦІЙ», «НАВУМЧЫК», «Bes Chat», «Чат — Беларусы Вільні», «Есенина 6к1 и 8», «Беларуская Радыкальня»;
- Старонка ў «Аднакласніках» «Мікалай Сасноўскі»;
- Сацсеткі і рэгіянальныя старонкі праекта «Каардынатар новых iдэяў»;
- Сацсеткі праекта «Грамадскi сектар атрада «Пагоня»»;
- Сацсеткі, лагатып і Patreon праекта «Рыцарские истории»;
- Сацсеткі і лагатып праекта «PLAN В»;
- TikTok-старонкі «zubr_in», «basta_bel», «sos_by_2020», «ideas97pro», «novychas»;
- інтэрнэт-рэсурс «Згуртаванне беларусаў свету «Бацькаўшчына»»;
- Лагатып «Асацыяцыя беларускіх ветэранаў».
Чытайце таксама: