«Гэта адзін з безадказных каментароў». Дзярждэп ЗША пракаментаваў заявы Лукашэнкі аб паходзе «вагнераўцаў» на Варшаву і Жэшаў

ЗША гатовыя абараняць Польшчу, а словы Аляксандра Лукашэнкі пра паход «вагнераўцаў» на Варшаву і Жэшаў безадказныя. Так пракаментаваў заявы, зробленыя на выходных, прадстаўнік Дзярждэпартамента ЗША Мэцью Мілер, піша Reform.by.

25.07.2023 / 08:19

Скрыншот відэа

«Я скажу, што гэта яшчэ адзін з серыі безадказных каментароў Лукашэнкі. І адзінае, што я паўтару, як я ўжо казаў з іншай нагоды раней на гэтым брыфінгу, Злучаныя Штаты будуць абараняць кожны сантыметр тэрыторыі NATO», — сказаў ён.

У нядзелю Аляксандр Лукашэнка на перамовах з Уладзімірам Пуціным заявіў, што ПВК «Вагнер» пачала «напружваць» яго, бо хоча схадзіць «на экскурсію ў Варшаву і Жэшув», але ён «трымае іх у цэнтры».

«Я б сказаў, што ёсць толькі адна краіна ў рэгіёне, якая прадэманстравала не толькі намер, але і гатоўнасць уварвацца да сваіх суседзяў, і гэта Расія, а не Польшча, не якая-небудзь іншая краіна ў рэгіёне. Такім чынам, я хацеў бы проста паўтарыць, што наш саюз з Польшчай моцны. Польшча, вядома, сябра NATO, і мы будзем абараняць, калі спатрэбіцца, кожны сантыметр тэрыторыі NATO», — дадаў Мілер.

Чытайце таксама:

Лукашэнка заявіў, што стрымлівае вагнераўцаў ад экскурсіі ў Варшаву і Жэшаў

Nashaniva.com