У Мёрскім раёне мужчыну даставалі з 8-метровага калодзежа

Мужчына вырашыў ачысціць калодзеж глыбінёй 8 метраў ад пяску. Спусціўшыся ўніз, выбрацца на паверхню ён ужо не змог, паведамляе МНС.

24.07.2023 / 15:55

Скрыншот відэа МНС

Пры дапамозе выратавальнай вяроўкі, пажарнага пояса і трыножкі ратавальнікі дасталі мужчыну, якога медыкі шпіталізавалі ў бальніцу з агульным пераахаладжэннем.

Чытайце таксама:

У Глыбоцкім раёне пяцігадовая дзяўчынка ўпала ў 10-метровы калодзеж. Дапамог выратавацца сусед

Nashaniva.com