У Грэцыі зафіксавалі новы рэкорд спёкі: +46°C
Тэмпературны рэкорд зафіксавалі ў мястэчку Гіціа, размешчаным у перыферыі Пелапанеса.
24.07.2023 / 10:47
Праз спёку Акропаль у Афінах закрывалі ўдзень. Фота: Simon Skafar / Getty Images
У нядзелю, 23 ліпеня, у Грэцыі зафіксавалі новы тэмпературны рэкорд, калі паветра прагрэлася да больш як 46°C, пра гэта паведамляе Kathimerini са спасылкай на звесткі аўтаматычных метэаралагічных станцый Афінскай нацыянальнай абсерваторыі.
Тэмпературны рэкорд зафіксавалі ў невялікім горадзе Гіціа размешчаным у перыферыі Пелапанеса. Спёка там складала 46,4°C.
Гэта новы рэкорд найвышэйшай тэмпературы ў Грэцыі ад моманту пачатку назіранняў у 2006 годзе.
У канцы мінулага тыдня днём слупок тэрмометра ў Грэцыі паказваў больш за 40°C, праз спёку афінскі Акропаль закрывалі на дзённыя гадзіны, каб прадухіліць няшчасныя выпадкі.
Чытайце таксама:
Верхняя мяжа бяспечнай для чалавека тэмпературы — ніжэйшая, чым думалі навукоўцы