Уступная кампанія: да ІТ і юрыдычнай справы стала менш цікавасці

Некаторыя з раней папулярных спецыяльнасцяў сярод абітурыентаў страчваюць свае пазіцыі. 

23.07.2023 / 23:29

Скрын відэа СТБ

Прыём дакументаў ва ўніверсітэты пачаўся ў панядзелак, 17 ліпеня. Традыцыйна высокі сярэдні бал на стаматалагічным факультэце БДМУ — 380 з 400 магчымых, распавялі на СТБ.

З гэтага года адкрылі новую спецыяльнасць на медыка-прафілактычным факультэце БДМУ — «клінічная шпітальная эпідэміялогія». 

У БДУ плануюць набраць больш за 4,5 тысячы першакурснікаў. Папулярныя ў гэтым годзе спецыяльнасці матэматычнага профілю, а таксама новыя напрамкі: «кібербяспека» і «дзяржаўдыт».

Што да юрыдычнай справы і IT, то на гэтых кірунках назіраецца спад, як адзначаюць у эфіры. Цікавасць зрушылася ў бок біятэхналогій, рэгіёназнаўства, турызму.

У Акадэміі авіяцыі з гэтага года будуць навучаць дзяўчат кіраваць беспілотнікамі. Усяго на гэтую спецыяльнасць 10 прэтэндэнтак. Таксама для дзяўчат у Акадэміі авіяцыі адкрылі набор на спецыяльнасць «лагістыка». На яе кантрольныя лічбы прыёму ўжо выкананыя.

На ўмовах мэтавай падрыхтоўкі ў ВНУ краіны залічана каля 3,5 тысячы выпускнікоў школ. Амаль 400 дзяўчат і юнакоў паступілі па-за конкурсам як прызёры алімпіяд. 

Nashaniva.com