У Мінску за татуіроўку з нацыянальнай сімволікай затрымалі мужчыну

Сілавікам не спадабаўся герб «Пагоня» на яго руцэ.

23.07.2023 / 20:13

Віктар Нарэйка. Фота: ягоная старонка «УКантакце»

Затрыманы — Віктар Нарэйка. Мяркуючы па сацсетках, мужчыну 26 гадоў. Родам ён з-пад Смалявічаў. Раней працаваў у Нацыянальным аэрапорце Мінск. Цяпер дакладнае месца ягонай працы невядомае.

Затрымалі Віктара Нарэйку быццам бы за татуіроўку з «Пагоняй»: па словах сілавікоў, яе заўважылі, калі ён з голым торсам касіў траву. На затрыманне прыехаў САХР. У відэа мужчыну змушаюць сказаць, што ён будзе выводзіць тату.

Татуіроўка на левым плячы Віктара. Фота: канал ГУБАЗіКа

Мужчына ў відэа кажа, што на яго раней быццам была заведзеная крымінальная справа за перадачу інфармацыі ў чат-бот «Нехта». У відэа дэманструюцца старыя скрыншоты.

Чытайце таксама:

ГУБАЗіК паказаў двух затрыманых мінчукоў. Распавядаем, як іх адшукалі і як яны маглі б абараніцца

Мужчыну, які вярнуўся з Польшчы, будуць судзіць па чатырох крымінальных артыкулах

Сілавікі затрымалі супрацоўніка кампаніі Nova System — з татуіроўкай «Пагоня» на назе. Затрымалі і яго начальніка

Nashaniva.com