Расіяне зноў бамбілі Адэсу. Разбураны праваслаўны сабор

Акрамя храма, пашкоджаныя Дом вучоных і жылыя дамы.

23.07.2023 / 09:20

Ратавальнікі ў разбураным Спаскім саборы Адэсы. 23 ліпеня 2023 года. Фота: AP Photo / Libkos

Украінская служба надзвычайных сітуацый паведаміла, што ў выніку пятай за тыдзень ракетнай атакі на Адэсу моцна пашкоджаны найвялікшы праваслаўны храм у горадзе — Спаса-Праабражэнскі сабор, размешчаны ў цэнтры горада.

Аўтары відэа эмацыйна кажуць, што храма «больш няма».

Арыгінальная царква была знішчаная ў 1936 годзе камуністамі, пасля адноўленая ў нулявыя.

Як паведамляе «Суспільне», як мінімум адзін чалавек загінуў, 22 былі параненыя. 

Адэса, порт на Чорным моры, была адной з галоўных мэтаў расійскай агрэсіі, аднак у 2022 годзе расіяне не здолелі яе захапіць. Інтэнсіўнасць цяперашніх удараў можна тлумачыць вычарпаннем боепрыпасаў ва ўкраінскай супрацьпаветранай абароны.

Расія выпусціла па Адэскай вобласці 19 ракет: пяць крылатых «Онікс», тры ракеты Х-22, чатыры «Калібры», пяць ракет «Іскандэр-К» і дзве — «Іскандэр-М», як паведамілі ў Паветраных сілах Украіны.

Збіць удалося толькі дзевяць ракет — чатыры «Калібры» і пяць «Іскандэр-К».

Nashaniva.com