У Францыі памерла дачка Чарлі Чапліна
Дачка Чарлі Чапліна, таксама актрыса Жазэфіна Чаплін, памерла ў Парыжы ва ўзросце 74 гадоў. Здарылася гэта яшчэ 13 ліпеня, аднак сям'я паведаміла пра яе смерць толькі праз тыдзень, напісала выданне The Guardian.
22.07.2023 / 20:14
Маладая Жазэфіна Чаплін са сваім бацькам. Фота: AP
Жазэфіна была шостай з 11-ці дзяцей Чарлі Чапліна. Яна нарадзілася ў горадзе Санта-Моніка (штат Каліфорнія) у сакавіку 1949 года. Яе маці — актрыса Уна О'Ніл.
Упершыню на экране Жазэфіна з'явілася ва ўзросце трох гадоў у фільме свайго бацькі «У цэнтры ўвагі». У 18 гадоў яна знялася ў фільме Чапліна «Графіня з Ганконга», але найбольшую папулярнасць ёй прынесла роля ў фільме «Кентэрберыйскія апавяданні» П'ера Паола Пазаліні.
Усяго ў фільмаграфіі актрысы каля двух дзясяткаў кінастужак і серыялаў.
Чытайце таксама:
Памёр легендарны спявак Тоні Бэнэт