Апублікавалі новы спадарожнікавы здымак лагера вагнераўцаў у вёсцы Цэль
Выданне The Washington Post апублікавала новы радыёлакацыйны здымак лагера ПВК «Вагнер» у вёсцы Цэль Асіповіцкага раёна. Ён быў зроблены сёння спадарожнікам Umbra і прадэманстраваны кампаніяй Maxar Technologies.
22.07.2023 / 16:12
Старшы дырэктар Maxar Стывен Вуд паведаміў, што лагер у параўнанні з папярэднім здымкам ад 17 ліпеня істотна павялічыўся. Туды прыбылі «дзясяткі, калі не сотні адзінак тэхнікі і абсталявання».
Сёння Дзяржаўная памежная служба Украіны заявіла на падставе сваіх крыніц, што колькасць вагнераўцаў у Беларусі за апошні час павялічылася да 5000 чалавек.
Такая колькасць для Украіны непасрэднай пагрозы нібыта не ўяўляе, аднак УСУ павінны быць гатовыя да любых сітуацый, у тым ліку і да недапушчэння правакацый на мяжы.
Раней стала вядома, што ў Беларусь прыбыло восем калон вагнераўцаў. Яны інструктавалі пад Асіповічамі беларускіх вайскоўцаў, а таксама ўдзельнічалі ў вучэннях на палігоне Брэсцкі. А Яўген Прыгожын зарэгістраваў у Беларусі кампанію.
Чытайце таксама:
У Беларусі можа апынуцца да 10 тысяч вагнераўцаў — начштаба
Шэф ЦРУ: На месцы Прыгожына я б не звальняў свайго дэгустатара