Ва Украіне загінуў расійскі прапагандыст Жураўлёў
РІА «Новості» паведаміла пра гібель свайго ваенкара Расціслава Жураўлёва ва Украіне ў выніку абстрэлу з боку УСУ.
22.07.2023 / 14:30
Расціслаў Жураўлёў. Фота: сацсеткі
У выніку абстрэлу ва Украіне таксама быў паранены фотакарэспандэнт РІА «Новості» Канстанцін Міхальчэўскі, піша «Медуза».
Група расійскіх прапагандыстаў трапіла пад абстрэл у раёне вёскі Пяціхаткі Запарожскай вобласці.
Таксама пацярпелі карэспандэнт Раман Пальшакоў і аператар Дзмітрый Шыкаў. У Пальшакова чатыры аскепкавыя раненні, у Шыкава — асколкі ў мяккіх тканках і невялікі пералом тазасцегнавых костак.