Абвешчаны збор фінансавай дапамогі для сям'і Марыны Кіявец. Яна з дзецьмі былі вымушаныя ўцякаць ад рэпрэсій

Шматдзетную маці неаднаразова затрымлівалі, судзілі і нават пагражалі «пасадзіць на бутэльку». У выніку Марына разам з дзецьмі былі вымушаныя з'ехаць у Польшчу.

22.07.2023 / 12:40

«У Польшчы я пакуль не магу працаваць, бо малодшаму сыну не знайшлося месца ў дзіцячых садах, і я вымушаная быць з ім.

У сярэдняга ёсць падазрэнні на аўтызм, таму мы ўвесь час ездзім да псіхолагаў (сказалі, што гэта, магчыма, абвастрэнне на фоне псіхалагічных траўмаў, бо ў Беларусі ў нас не было такіх дыягназаў). У дзіцяці дызартрыя, і мы мусім займацца з лагапедам. 

Цяпер праходзім абследаванне ў напрамку выяўлення аўтызму, а гэта таксама нятанна.

Мне патрэбна дапамога з аплатай кватэры, пакуль я не магу выйсці на працу, і з аплатай абследавання дзіцяці», — піша Марына Кіявец.

Фінансавая дапамога сям'і Марыны Кіявец праз «Байсол»

Nashaniva.com