У Баранавічах п'яны на «Фордзе» пратараніў «Нісан»

Пацярпелі восем чалавек.

21.07.2023 / 14:33

Фота: Брэсцкая міліцыя

Аварыя адбылася 15 ліпеня каля 23:45. 24-гадовы хлопец за рулём «Форда Мандэа» рухаўся па вуліцы Гагарына і на скрыжаванні з вуліцай Чарнышэўскага не саступіў дарогі «Нісану», які ехаў па галоўнай, і сутыкнуўся з ім.

Восем пасажыраў абедзвюх машын атрымалі траўмы, пры гэтым адзін з іх — цяжкія.

У дачыненні да кіроўцы распачалі крымінальную справу па ч. 4 арт. 317 КК (парушэнне ПДР у стане алкагольнага ап'янення, якое пацягнула па неасцярожнасці прычыненне цяжкіх цялесных пашкоджанняў). Яго змясцілі пад варту.

Nashaniva.com