За «пікет у сацыяльных сетках» шматдзетную жыхарку Віцебска пакаралі вялікім штрафам
Суддзя Першамайскага раёна Міхаіл Юрчанка 11 мая за правядзенне не санкцыянаванага ўладамі пікетавання ў сацыяльных сетках аштрафаваў на 2220 рублёў маці траіх дзяцей Крысціну Буланаву.
21.07.2023 / 13:49
Крысціна Буланава. Фота з сацыяльных сетак
Суддзя Юрчанка палічыў устаноўленым, што Крысціна правяла несанкцыянаванае пікетаванне без адпаведнага дазволу адміністрацыі Першамайскага раёна Віцебска.
Гэтую ўпэўненасць ён абгрунтаваў тым, што жанчына ва «Укантакце» і інстаграме размясціла і дэманстравала фатаграфіі і відэафайлы з выявай сябе і грамадзян на пратэсных акцыях супраць вынікаў выбараў-2020, а таксама плакатаў і сцяга бел-чырвона-белага колеру, паведамляе «Вясна».