У Расіі затрымалі блогера і былога міністра абароны «ДНР» Ігара Стралкова (Гіркіна) — РБК
Яго жонка напісала ў яго канале, што супраць яго выстаўленыя абвінавачванні паводле артыкула 282 КК РФ (экстрэмізм).
21.07.2023 / 13:45
Ігар Стралкоў. AP Photo/Pavel Golovkin
Яго блогі сталі папулярнымі пасля таго, як ён першы стаў даваць непрыхарошаную інфармацыю з франтоў і крытыкаваць расійскае камандаванне і ўлады. Ён першы ў Расіі спрагназаваў правал наступу на Данбасе і адступленне расіян з-пад Херсона. Апошнім часам яго крытыка Пуціна стала радыкальнай.