У Гродне затрымалі Кірыла Курылу

Паводле запісанага сілавікамі відэа, гродзенцу Кірылу Курылу закідаюць удзел у пратэстах у 2020 годзе і радыкальныя выказванні ў той час, піша канал «Суды, затрыманні. Гродна і вобласць».

20.07.2023 / 18:07

На відэа хлопец кажа, што ўдзельнічаў у акцыях пратэсту ў 2020 годзе і нібыта заклікаў да гвалту над супрацоўнікамі АМАП і міліцыі, прапаноўваў будаваць барыкады з «Табакерак», адбіраць спецсродкі ў супрацоўнікаў і прымяняць супраць іх, абліваць міліцыянтаў фарбай і зялёнкай.

Чытайце таксама:

Абвяшчэнне прысуду Мажэйку і Юргілевіч перанеслі

Экс-журналісту СТБ Дзмітрыю Баяровічу і ягонай жонцы прысудзілі па тры гады «хатняй хіміі»

Актывіста Яўгена Афнагеля адправілі ў карцар. Праз гэта 87-гадовая маці палітвязня сёння не трапіла да яго на спатканне

Nashaniva.com