З пачатку вайны ва Украіне Літва анулявала 2905 дазволаў на жыхарства беларусам і расіянам
Ад пачатку поўнамаштабнай вайны супраць Украіны 24 лютага 2022 года да 14 ліпеня 2023 года было анулявана 2905 дазволаў на часовае пражыванне і 160 на пастаяннае.
20.07.2023 / 15:20
Фота: «Наша Ніва»
Усяго па часовы дазвол на жыхарства ў Літве ад 24 лютага 2022 года да 14 ліпеня гэтага года звярнулася 55 тысяч 938 грамадзян Беларусі і РФ. 38 чалавек — па ПМЖ.
Паводле звестак Дэпартамента міграцыі МУС Літвы, дазвол на часовае пражыванне замежніка, «як правіла, анулюецца ў сувязі са скасаваннем працоўнай дамовы» або яе адсутнасцю, а таксама калі «знаходжанне замежніка ў Літве ўяўляла пагрозу дзяржбяспецы або грамадскаму парадку».