У Беларусі можа апынуцца да 10 тысяч вагнераўцаў — начштаба
Прадстаўнікі ПВК «Вагнер» распавялі, колькі людзей завербавалі для ўдзелу ў вайне ва Украіне і якія панеслі страты.
20.07.2023 / 08:27
Вагнераўцы ў Растове-на-Доне 23 чэрвеня 2023 года. Arkady Budnitsky / Anadolu Agency via Getty Images
Адзін з камандзіраў ПВК, начальнік штаба «Маркс», заявіў, што праз «украінскую камандзіроўку» ўсяго прайшло 78 тысяч наймітаў. З іх 49 тысяч — гэта зняволеныя з розных папраўчых калоній РФ, паведамляе тэлеграм-канал Brief.
На 20 мая забіта было 22 тысячы наймітаў, паранена — 40 тысяч.
«Жывымі і здаровымі засталіся 25 тысяч, плюс параненыя і тыя, хто знаходзіцца на лячэнні. З іх выехала і выязджае ў Беларусь да 10 тысяч», — сказаў «Маркс».
Тым часам у Беларусь прыбылі ўжо восем калон «вагнераўцаў».
Чытайце таксама:
Прыгожын у сваёй першай прамове ў Беларусі заклікаў «не крыўдзіць беларускіх дзяўчат»
У Беларусь прыбылі яшчэ дзве калоны вагнераўцаў — «Беларускі Гаюн»
Што вядома пра «Піянера», які будзе кіраваць ПВК «Вагнер» у Беларусі