Вірусная французская рэклама паказвае, што жаночы футбол можа быць настолькі ж захапляльным, як і мужчынскі

20 ліпеня пачнецца чэмпіянат свету па футболе сярод жанчын, які сёлета праходзіць у Аўстраліі і Новай Зеландыі. З гэтай нагоды французская кампанія Orange разам з нацыянальнай жаночай зборнай па футболе выпусціла рэкламу, якая крытыкуе прадузятае стаўленне да жаночага футбола як да менш відовішчнага за мужчынскі.

19.07.2023 / 21:53

Здымак ілюстрацыйны. Фота: Photo by BSR Agency / Getty Images

Прызавы фонд на жаночым чэмпіянаце складзе 150 млн даляраў, што амаль у тры разы менш за той, што быў на леташнім мужчынскім чэмпіянаце. Многія футбалісткі асудзілі FIFA за такі разрыў у аплаце працы жанчын і мужчын.

У першай частцы відэа вядомыя мужчыны-футбалісты выконваюць майстэрскія рухі на полі. Але, як выяўляецца ў другой частцы, постаці гульцоў былі падмененыя на мантажы — насамрэч фінты выконвалі жанчыны-гульцы.

Чытайце таксама:

«Мне не давалі ежу ў дзень гульні». Беларусь пакідае футбалістка з мільёнам падпісантаў у інстаграме

Дзесяцігадовая школьніца за адзін сезон забіла больш галоў, чым Мбапэ, Кейн і Холан разам узятыя

«У плане мужчынскай увагі я распешчаная». Гэтая беларуская футбольная фанатка збірае тысячы праглядаў у інстаграме

Nashaniva.com