У Ганконгу прапанавалі няўхвальна пазіраць на курцоў

Курцам у Ганконгу неўзабаве стане вельмі некамфортна закурваць у грамадскіх месцах: міністр аховы здароўя гэтага кітайскага горада з асаблівым статусам заклікаў жыхароў няўхвальна глядзець на парушальнікаў.

19.07.2023 / 21:02

Чыноўнік спадзяецца, што гэта мера (у дадатак да штрафаў) зробіць курэнне ў забароненых месцах культурна непрымальным.

Паводле ўладаў Ганконга, у 2021 годзе толькі 9,5% жыхароў курылі. Для параўнання, у 1980-ыя гады гэты паказчык дасягаў 25%. Да 2025 года ўлады спадзяюцца зменшыць колькасць курцоў да 7,8%.

Чытайце таксама:

Кансоль Nintendo вызваліла дзяўчыну з палону выкрадальніка

Наркотыкі дазваляюць адкрыць ужо закрытыя вокны магчымасцяў для навучання

Ілан Маск папярэдзіў Кітай, што краіна можа быць цалкам захопленая штучным інтэлектам

Nashaniva.com