Прарасійскіх беларусаў, затрыманых у Польшчы, падазраюць у намеры падрываць цягнікі
Удзельнікі расійскай разведвальнай сеткі, у якую ўваходзіла і трое беларусаў, планавалі «падрываць цягнікі са зброяй і гуманітарнай дапамогай для Украіны», паведаміла выданне Gazeta Polska.
19.07.2023 / 19:33
Паводле інфармацыі польскага выдання, з сакавіка па ліпень 2023 года ў Польшчы затрымалі 15 чалавек. Ім выставілі абвінавачанне ў шпіянажы (артыкул 130 Крымінальнага кодэкса Польшчы). Як сцвярджаецца, заданні яны атрымлівалі «з Масквы», а ўзнагароджанне атрымалі ў крыптавалютах.
15 сакавіка Агенцтва ўнутранай бяспекі Польшчы заявіла, што ліквідавала шпіёнскую сетку, якая працавала на Расію і павінна была рыхтавацца да дыверсійнай дзейнасці ў Польшчы.
Сярод іх тры беларусы — 41-гадовы Мікалай Маскаленка, 28-гадовы Уладзіслаў Пасміцюха і яго дзяўчына — 18-гадовая Марыя Мядзведзева.
Лукашэнка 22 сакавіка заяўляў, што Захад прапаноўваў яму абмяняць беларусаў, затрыманых у Польшчы за шпіянаж на карысць Расіі.
Чытайце таксама:
Новыя дэталі пра затрыманых у Польшчы беларусаў, якіх вінавацяць у шпіянажы на карысць Расіі