У выніку начнога абстрэлу Расіі ў порце Чарнаморска было знішчана 60 тысяч тон збожжа
Пра знішчэнне ў порце Чарнаморска вялікай колькасці прыгатаванага да вывазу збожжа паведаміў міністр аграрнай палітыкі Украіны Мікалай Сольскі.
19.07.2023 / 17:23
Фота: vecteezy.com
«Начны ўдар вывеў з ладу значную частку экспартнай інфраструктуры порта ў Чарнаморску. Таксама было знішчана 60 тысяч тон збожжа, якое павінны былі пагрузіць на велікагрузнае судна і адправіць па збожжавым калідоры яшчэ 60 дзён таму», — заявіў міністр.
З-за ўдараў пацярпелі збожжавыя тэрміналы ў Адэсе і Чарнаморску, якія выкарыстоўвалі для паставак збожжа на сусветны рынак. Пасля атакі на Крымскі мост Расія выйшла са збожжавай угоды і атакавала ўкраінскія парты, з якіх вывозілася збожжа.
Раней пра тое, што расіяне мэтанакіравана б'юць па аб'ектах, звязаных са збожжавай угодай, заявіў прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі:
«Расійскія тэрарысты абсалютна мэтанакіравана атакавалі інфраструктуру збожжавай угоды. Кожная расійская ракета — гэта ўдар не толькі па Украіне, але і па ўсім у свеце, хто хоча нармальнага і бяспечнага жыцця».
Чытайце таксама:
Уначы Расія масіравана атакавала Адэсу «Шахедамі» і ракетамі
Уначы расейцы атакавалі поўдзень Украіны. Выбухі прагучалі ў Адэсе і Мікалаеве