Прыгожын у сваёй першай прамове ў Беларусі заклікаў «не крыўдзіць беларускіх дзяўчат»

Яўген Прыгожын, а таксама камандзір ПВК «Вагнер» Дзмітрый Уткін звярнуліся да сваіх байцоў у палявым лагеры каля вёскі Цэль Магілёўскай вобласці, на відэа бачныя штабныя палаткі.

19.07.2023 / 16:41

Прыгожын павітаў наёмнікаў «на беларускай зямлі» і паабяцаў зрабіць беларускую армію «другой у свеце». Акрамя таго, ён сказаў, што яму сорамна за тое, што адбываецца на расійска-ўкраінскім фронце цяпер, і паабяцаў, што яны вернуцца на фронт, «калі будуць упэўненыя, што не пасаромяць свайго імені». 

Ëн таксама сказаў, што нібыта дзяўчаты ў навакольных вёсках «с вожделеніем шушукаюцца» і заклікаў «не крыўдзіць беларускіх дзяўчат».

Па словах Прыгожына, «Вагнер» будзе навучаць беларускую армію, а таксама ў найбліжэйшы час вернецца ў Афрыку.

Усё гэта адбывалася позна ўвечары, таму на відэа відаць толькі сілуэты выступоўцаў і абрысы дрэў і палатак.

Чытайце таксама:

Пад канец дня ў Беларусь заехала яшчэ адна калона вагнераўцаў — «Беларускі Гаюн»

У Беларусь прыбылі ўжо як мінімум 2000 наймітаў ПВК «Вагнер» — «Беларускі Гаюн»

«Спакойнаму жыццю прыйшоў канец». Жыхары вёскі Цэль расказалі пра суседства з вагнераўцамі

Nashaniva.com