На месцы «Журавінкі» ў Мінску адкрылі бразільскі рэстаран

Пра тое, што на месцы адной з найстарэйшых устаноў мінскага грамадскага харчавання, рэстарана «Журавінка», адкрылі бразільскі рэстаран, паведаміў у сваім тэлеграм-канале фуд-блогер «Мерзкий Кокобай».

19.07.2023 / 16:08

Рэстаран на сталічнай вуліцы Янкі Купалы працаваў з канца 1960-х, перыядычна змяняючы назву і канцэпцыю — ад пляцоўкі для вяселляў да гастранамічнага комплексу Food Republic. Некалькі разоў «Журавінку» выстаўлялі на продаж.

Цяпер па гэтым адрасе пачала працаваць установа пад назвай «Рыа» з традыцыйнай бразільскай падачай rodizio, якая прадугледжвае безлімітны доступ да страў.

Мяркуючы па меню новай установы, мінімальны безліміт абыдзецца госцю ад 35 рублёў у будны дзень. Рэстаран працуе з 18 ліпеня.

Чытайце таксама:

У мінскім Уруччы нарэшце зносяць нічыйны катэдж, які стаяў закінуты 20 гадоў

У Мінску прадаецца неблагая кватэра за $31 000. Што не так

Вядомае ўсім кафэ ў самым цэнтры Мінска выставілі на продаж. Цана — больш за 2 мільёны даляраў

Nashaniva.com