Назвалі цану самай дарагой кватэры ў Мінску, прададзенай з пачатку года

Самая каштоўная ўгода была аформленая з кватэрай у жылым комплексе каля плошчы Перамогі — на вуліцы Кісялёва.

19.07.2023 / 14:54

Ілюстрацыйнае фота: «Наша Ніва»

Дзяржаўны камітэт па маёмасці назваў цану самай дарагой кватэры, прададзенай у Мінску з пачатку 2023 года.

Самая каштоўная ўгода была аформленая з кватэрай у жылым комплексе каля плошчы Перамогі — на вуліцы Кісялёва. Чатырохпакаёвае жыллё агульнай плошчай 124,1 «квадрата» абышлося ўладальніку ў $486 000 і пабіла папярэдні рэкорд цаны на рынку, як піша «Спутнік».

Цікава, што ў жылым комплексе на Кісялёва з красавіка па чэрвень уключна было прададзена яшчэ дзве кватэры. Цана аднаго метра ў іх склала ад 3680 да 4300 даляраў у эквіваленце.

Агульная плошча прададзеных за другі квартал 2023 года кватэр склала 220 тысяч квадратных метраў, грашовы абарот ад іх продажу склаў $293 млн.

Усяго за першае паўгоддзе зафіксавана 7,5 тысячы ўгод, найбольшы попыт на кватэры зарэгістраваны ў чэрвені — 1469.

За ўвесь мінулы год у беларускай сталіцы было прададзена амаль 15 тысяч кватэр.

Чытаце таксама:

У Мінску і Гродне попыт на кватэры б'е рэкорды. Чаму так адбываецца?

У Мінску прадаецца неблагая кватэра за $31 000. Што не так

У мінскім Уруччы нарэшце зносяць нічыйны катэдж, які стаяў закінуты 20 гадоў

Nashaniva.com