Дзяўчыну прымусілі перарабіць татуіроўку з сімвалам пратэсту

Татуіроўка, якая была на руцэ ў дзяўчыны, — сэрца, кулак і знак перамогі. Сімвал, які пачаў выкарыстоўваць жаночы трыумвірат на выбарах у 2020 годзе.

19.07.2023 / 14:53

Раней дзяўчыну затрымлівалі (у відэа сілавікоў яна казала, што хадзіла на мітынгі). Тады і заўважылі тату на руцэ і прымусілі перарабіць.

Татуіроўку дзяўчына закрыла чорным буйным узорам, бачным засталося толькі сэрца. А на відэа яна кажа, што больш не ўдзельнічае ў палітыцы.

Nashaniva.com