У Мінску правялі першую ў краіне аперацыю на пазваночніку з ужываннем адмысловага імплантата

Упершыню ў краіне на базе РНПЦ траўматалогіі і артапедыі выканана хірургічная аперацыя на шыйным аддзеле хрыбта пацыентцы з правабаковай парамедыяннай грыжай міжпазваночнага дыска С5-С6 з ужываннем палімерна-кампазіцыйнага імплантата айчыннай вытворчасці «Медбіятэх», паведамляе Мінздароўя ў сваім тэлеграм-канале.

19.07.2023 / 08:25

Фота: Мінздароўя

Імплантат распрацаваны ў рамках навукова-даследчай работы дзяржпраграмы «Навукова-тэхнічнае забеспячэнне якасці і даступнасці медыцынскіх паслуг».

Медыцынскае ўмяшанне праводзілася ў РНПЦ траўматалогіі і артапедыі. Аперацыю паспяхова выканаў навуковы супрацоўнік цэнтра, доктар-нейрахірург Аляксандр Кнотэ пры ўдзеле загадчыка лабараторыі, кандыдата медыцынскіх навук, дацэнта Андрэя Бабкіна і доктара-нейрахірурга Руслана Нячаева. 

Палімерна-кампазіцыйныя імплантаты шырока і актыўна выкарыстоўваюцца пры хірургічным лячэнні захворванняў і пашкоджанняў пазваночніка за мяжой і маюць шэраг пераваг перад іншымі тыпамі імплантатаў.

Nashaniva.com