Уначы Расія масіравана атакавала Адэсу «Шахедамі» і ракетамі

На подступах да Кіева СПА знішчыла ўсе варожыя «Шахеды».

19.07.2023 / 07:04

Ілюстрацыйнае фота: «Суспільне»

У ноч на 19 ліпеня расіяне нанеслі па Адэсе масіраваны ўдар ракетамі розных тыпаў і ўдарнымі дронамі. Ад гадзіны ночы ў горадзе чуліся выбухі. Першыя выбухі прагучалі ў 01:04, затым у 01:50 былі зафіксаваныя паўторныя пускі крылатых ракет «Калібр» з Чорнага мора.

Пасля другой гадзіны ночы Паветраныя сілы паведамілі аб паўторных пусках крылатых ракет Х-22 з паўднёвага напрамку і заклікалі жыхароў Адэскай вобласці знаходзіцца ў сховішчах, піша «Украінская праўда».

А трэцяй гадзіне ночы зноў быў зафіксаваны прылёт, а чацвёртай гадзіне ночы таксама прагучаў выбух. Паветраную трывогу ў горадзе і вобласці не аб'яўлялі.

Ноччу і на досвітку 19 ліпеня вораг атакаваў сталіцу і Кіеўшчыну ўдарнымі дронамі.

Кіраўнік ваеннай адміністрацыі Сяргей Папко адзначыў, што яшчэ на подступах да сталіцы СПА выявіла і знішчыла ўсе варожыя дроны.

Ён дадаў, што, паводле папярэдніх звестак, ахвяр і разбурэнняў няма, але звесткі яшчэ ўдакладняюцца.

Nashaniva.com