Былую палітзняволеную Кацярыну Якаўлеву адразу пасля вызвалення з калоніі дэпартавалі ў Расію

12 ліпеня палітзняволеная Кацярына Якаўлева выйшла на волю, цалкам адбыўшы тэрмін. Як паведамілі праваабаронцы, незадоўга да вызвалення стала вядома, што яе неадкладна дэпартуюць з краіны, як грамадзянку Расіі.

18.07.2023 / 23:07

Калі Якаўлеву вывелі з варот калоніі, яна толькі на некалькі хвілін змагла ўбачыцца з дачкой і сяброўкай і дамовіцца аб далейшай сустрэчы.

Кацярына Якаўлева — грамадзянка Расійскай Федэрацыі, супрацоўніца «Белагра». Была затрыманая пасля вобшукаў у арганізацыі 29 верасня 2022 года. Пазней яе асудзілі па «народным» арт. 342 КК да аднаго года зняволення ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.

Чытайце таксама:

У Талачыне будуць судзіць «за абразу» былога старшыню райвыканкама

Супраць Уладзіслава Беладзеда з кафедральнага касцёла распачалі крымінальную справу

Ксяндза з Навагрудка аштрафавалі за рэпост публікацыі 2016 года

Nashaniva.com