У Беларусь прыбылі ўжо як мінімум 2000 наймітаў ПВК «Вагнер» — «Беларускі Гаюн»

Паводле звестак маніторынгавай групы «Беларускі Гаюн», калоны ПВК «Вагнер» пачалі прыбываць у Беларусь з 11 ліпеня, а да гэтага колькасць наймітаў, якія дабіраліся ў Беларусь сваім ходам не ў складзе арганізаваных калон, ацэньвалася ў раёне 200 чалавек.

18.07.2023 / 21:19

Найміты з ПВК «Вагнер». Фота: Anadolu / Getty Images

Так як з 11 ліпеня ў Беларусь, як пацверджана, ужо прыбыло як мінімум пяць калон наймітаў Яўгена Прыгожына, то гэта не менш за 382—400 машын, агульная ж колькасць вагнераўцаў у Беларусі, такім чынам, ужо складае 2000—2500 чалавек.

Толькі за сёння «Беларускі Гаюн» зафіксаваў прыбыццё ў Беларусь дзвюх калон, у якіх было 170—185 машын.

Чытайце таксама:

У Беларусь прыбыла пятая калона вагнераўцаў

«Спакойнаму жыццю прыйшоў канец». Жыхары вёскі Цэль расказалі пра суседства з вагнераўцамі

Белы дом пацвердзіў наяўнасць вагнераўцаў у Беларусі

Nashaniva.com