Мінюст працягвае чыстку адвакацкага корпуса
14 ліпеня кваліфікацыйная камісія па пытаннях адвакацкай дзейнасці правяла чарговую атэстацыю адвакатаў Гомельскай абласной і Мінскай гарадской калегій адвакатаў. Як заўсёды ў падобных выпадках, не абышлося без пазбаўлення ліцэнзій.
18.07.2023 / 15:47
Фота: Яндэкс
Па выніках атэстацыі камісія заявіла, што адвакаты Марына Вараб'ёва і Святлана Пятроўская не могуць выконваць свае прафесійныя абавязкі з прычыны «недастатковай кваліфікацыі».
Таксама камісія прыняла рашэнне аб магчымасці спынення ліцэнзій на ажыццяўленне адвакацкай дзейнасці ў дачыненні да Аляксандра Бірылава, Вольгі Дрозд, Ільі Казака, Сяргея Каліноўскага, Паўла Міронава.
Чытайце таксама:
ГУБАЗіК затрымаў жыхара Мінска Яўгена Равуцкага
Палітвязень Георгій Васіленка выйшаў на волю. Ён зняў чырвона-зялёны і ўзняў бел-чырвона-белы сцяг
Родныя Бабарыкі трапілі на прыём у калоніі. Што ім расказалі