Для абітурыентаў могуць увесці дадатковы вусны іспыт

У Беларусі могуць увесці вусны іспыт у дадатак да цэнтралізаванага экзамену для абітурыентаў, якія паступаюць у ВНУ на сацыяльна-гуманітарныя спецыяльнасці. Пра гэта заявіў міністр адукацыі Андрэй Іванец, піша БелТА.

18.07.2023 / 08:37

Андрэй Іванец. Фота: БелТА

«Вельмі важна правесці аналіз вынікаў здачы вуснага іспыту для дзяцей, якія паступалі на мэтавую форму падрыхтоўкі. На думку настаўнікаў, якія ўваходзілі ва ўсе прыёмныя камісіі вуснага іспыту і прадстаўнікоў прафесарска-выкладчыцкага складу ВНУ, гэта вельмі добрая форма кантролю ведаў абітурыентаў.

Мы мяркуем, што сёння сістэма адукацыі гатовая разгледзець магчымасць, у першую чаргу для сацыяльна-гуманітарных дысцыплін, увядзення вуснага іспыту ў дадатак да цэнтралізаванага экзамену, які здаецца ўсімі выпускнікамі ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі», — сказаў Андрэй Іванец падчас сустрэчы з кіраўнікамі ўніверсітэтаў Гомельскай вобласці.

Nashaniva.com