На Крымскім мосце можа быць пашкоджаная адна з апор — «Медуза»
Як сцвярджае крыніца «Медузы», блізкая да Галоўнага ўпраўлення разведкі Мінабароны Украіны, пры атацы на мост выкарыстоўваліся «такія ж дроны, як і тыя, што ўжываліся па Севастопалі месяцы з тры таму». Прытым пашкоджанні могуць быць куды сур'ёзнейшыя, чым заяўляецца афіцыйна.
17.07.2023 / 16:08
Пашкоджанні на Крымскім мосце. Фота: Investigative Committee of Russia via AP
Крыніца «Медузы» адзначыла, што ў расійскіх вайскоўцаў у рэгіёне няма спецыяльнага абсталявання, каб выяўляць дроны на значнай адлегласці да цэлі, таму расіяне ўбачылі беспілотнікі толькі ў непасрэднай блізкасці ад моста, калі зрабіць з імі штосьці было ўжо немагчыма.
Таксама крыніца «Медузы» сцвярджае, што ў моста нібыта была пашкоджаная адна з апор. І калі ў выпадку пашкоджання пралёта «можна новы пакласці», то пашкоджанне апоры — сітуацыя куды больш сур'ёзная.
Улады РФ пашкоджанне апоры моста пакуль адмаўляюць: у Мінтрансе Расіі заяўлялі толькі пра «наяўнае пашкоджанне дарожнага палатна», асобна адзначыўшы, што звесткі аб пашкоджаннях, якія раней з'явіліся ў СМІ, не пацвердзіліся.
Акрамя таго, крыніца «Медузы» пацвярджае, што выбух на Крымскім мосце 17 ліпеня быў сумеснай аперацыяй Службы бяспекі Украіны і ВМС Украіны. Раней пра гэта ж паведамлялі выданні «Украінская праўда» і «РБК-Украіна» са спасылкай на ўласныя крыніцы ў СБУ.
Чытайце таксама:
У Расіі распачалі крымінальную справу па артыкуле «тэракт» па справе аб выбуху на Крымскім мосце
Выбух на Крымскім мосце. Загінулі два чалавекі. Рух транспарту прыпынены