У Варшаве стартуюць заняткі па мужчынскіх традыцыйных спевах

У Варшаве пачынаюцца заняткі па мужчынскіх традыцыйных спевах! Заняткі праводзіць Сяржук Доўгушаў. Запрашаюцца ўсе жадаючыя.

17.07.2023 / 12:17

Сяргей Доўгушаў. Фота з асабістага архіва Сяргея Доўгушава

Удзел бясплатны, але трэба зарэгістравацца тут 

Сустрэча адбудзецца 20 ліпеня ў 19:00 

Мужчынская спеўная традыцыя — адна з найцікавейшых з'яў беларускай культуры. Гістарычна склалася, што мы пра яе ведаем вельмі мала. У той час, калі жанчыны ў асноўным спявалі каляндарна-абрадавыя, сямейна-абрадавыя песні, у мужчын быў адмысловы рэпертуар: маладзецкія, касарскія, бяседныя, лірычныя, вайсковыя, сацыяльныя, жартоўныя песні.

Паслухайце як гучаць унікальныя мужчынскія спевы

Чытайце таксама:

«Самае галоўнае — не займацца фігнёй». Музыка Сяржук Доўгушаў — пра новае жыццё ў ЗША

Nashaniva.com