Расійскія ўлады заявілі аб спыненні дзеяння збожжавай угоды
«Дамоўленасці па збожжавай угодзе фактычна спыненыя», заявіў прэс-сакратар Крамля Дзмітрый Пяскоў.
17.07.2023 / 12:10
Учора быў апошні дзень дзеяння збожжавай угоды.
13 ліпеня Уладзімір Пуцін заявіў, што Расія працягне яе тады, калі будуць выкананыя абавязальніцтвы перад ёй. Што ён меў на ўвазе, не паведамлялася.
Сёння адбылася атака на Крымскі мост, якая магла паўплываць на рашэнне Крамля адмовіцца ад збожжавай угоды. Але Пяскоў такую сувязь адмовіў.
Збожжавае пагадненне дазваляе Украіне экспартаваць ураджай з ключавых партоў праз Чорнае мора. Цяпер гэта пад пагрозаю.