Камандзір брыгады «Азоў» Дзяніс «Рэдыс» Пракапенка сустрэўся з асабовым складам пасля вяртання з палону ФОТЫ

Пра сустрэчу з падпалкоўнікам Дзянісам Пракапенкам паведамляе «Азоў».

16.07.2023 / 20:52

Сустрэча азоўцаў з камандзірам брыгады, падпалкоўнікам Дзянісам «Рэдысам» Пракапенкам пасля вяртання з палону. Фота: «Азоў»

«Знаходзячыся ў палоне я сказаў, што для мяне гэтая вайна не скончыцца, пакуль мы не вернем з палону нашага апошняга байца і не адновім межы Украіны на стан 1991 года.

Я салдат. Мяне не цікавяць ніякія іншыя напрамкі дзейнасці, акрамя ваеннай справы. Маё сэрца, мая душа, маё цела належаць «Азову», — сказаў «Рэдыс» падчас сустрэчы з байцамі брыгады.

Дзяніс «Рэдыс» Пракапенка. Фота: «Азоў»

Ён таксама адзначыў, што асноўныя намаганні сёння павінны быць скіраваныя на баявую падрыхтоўку і даўкамплектаванне падраздзялення асабовым складам, тэхнікай і ўзбраеннем.

Асабовы склад «Азова», які чакаў вяртання камандзіра з палону больш за год, рады вітаць яго ў страі і гатовы да выканання любых пастаўленых задач.

Фота: «Азоў»

Цяпер падпалкоўнік Дзяніс Пракапенка праходзіць рэабілітацыю і ў найбліжэйшы час прыступіць да выканання службовых абавязкаў.

Фота: «Азоў»

Чытайце таксама:

Расія другі раз за суткі ўдарыла па Харкаве, ёсць пацярпелыя

У Луганску прагрымелі выбухі. Расіяне заяўляюць пра выкарыстанне касетных боепрыпасаў

Украінскія войскі вызвалілі сяло Старамаёрскае Данецкай вобласці. Вось што гэта значыць

Nashaniva.com