На дачы ў Клічаўскім раёне бацька выратаваў на пажары сына, а сам загінуў

Здарэнне адбылося ўчора каля 17:30. Дом, дзе адбыўся пажар, выкарыстоўваўся як дача сям’ёй з Бабруйска.

16.07.2023 / 10:00

 Фота: МНС

Гаспадар, 1967 г. н., на момант пажару знаходзіўся ў доме з сынам, 2014 г. н. 

Хлопчык расказаў выратавальнікам, што калі пачаўся пажар, бацька дастаў яго праз акно на вуліцу, а сам паспрабаваў выйсці праз веранду дома.

Работнікі МНС за некалькі метраў ад веранды дома знайшлі цела гаспадара.

Хлопчыка даставілі ў бальніцу з траўмамі, але шпіталізацыя яму не спатрэбілася.

Прычына пажару высвятляецца.

Nashaniva.com