Падаляк пракаментаваў інфармацыю пра «замах» на Сіманьян і Сабчак

Дарадца кіраўніка Офіса прэзідэнта Украіны Міхаіл Падаляк заявіў, што расійская прапагандыстка Маргарыта Сіманьян і тэлевядучая Ксенія Сабчак «ні на што не ўплываюць», а таму ўкраінскія спецслужбы не маглі планаваць замах на іх.

16.07.2023 / 08:17

Ксенія Сабчак. Фота: Maksim Konstantinov / SOPA Images / LightRocket via Getty Images

«Яны нам абсалютна дакладна не патрэбныя. Яны ні на што не ўплываюць. Яны не адыгрываюць сёння нейкую важную ролю ў тым, што адбываецца, ні ў рамках вайны ў цэлым, ні ў рамках страты Расіяй пазіцый у глабальным сэнсе. Яны пазбаўленыя сэнсу», — прыводзіць словы Падаляка на тэлемарафоне «УП».

ФСБ РФ заявіла, што нібыта прадухіліла падрыхтоўку «ўкраінскімі спецслужбамі» забойства Маргарыты Сіманьян і Ксеніі Сабчак.

Затрыманыя расіяне заявілі ў ФСБ, што нібыта рыхтавалі замахі «па заданні СБУ» за ўзнагароду ў памеры 1,5 млн рублёў за кожнае забойства.

Басманны суд Масквы арыштаваў семярых сяброў расійскіх нацыяналістычных арганізацый, якія нібыта падазраюцца ў замаху на прапагандыстку Маргарыту Сіманьян і тэлевядучую Ксенію Сабчак. Паплечнікі затрыманых заяўляюць пра катаванні.

Раней ФСБ заяўляла пра зрыў падрыхтоўкі замаху на тэлепрапагандыстаў Салаўёва, Кісялёва, Скабееву, Папова і іншых. 

Чытайце таксама:

Супраць Расіі і яе зладзеяў пачалі дзейнічаць метадамі Масада. Забойства Ржыцкага

Nashaniva.com