Мінабароны Беларусі і ПВК «Вагнер» выпрацавалі дарожную карту перадачы досведу
Як адзначылі ў прэс-службе міністэрства, у ведамства «паступае мноства зваротаў па пытанні далейшай сумеснай сістэмы падрыхтоўкі Узброеных сіл і байцоў ПВК.
15.07.2023 / 08:22
Скрыншот відэа Мінабароны
Міністэрства абароны Беларусі і прыватная вайсковая кампанія (ПВК) «Вагнер» выпрацавалі дарожную карту перадачы досведу. Пра гэта паведаміла прэс-служба Мінабароны.
«У Міністэрства абароны паступае мноства зваротаў па пытанні далейшай сумеснай сістэмы падрыхтоўкі Узброеных сіл і байцоў ПВК «Вагнер». Паведамляем, што вайсковым ведамствам і кіраўніцтвам кампаніі выпрацавана дарожная карта на найбліжэйшую перспектыву па падрыхтоўцы і перадачы досведу паміж падраздзяленнямі розных родаў войскаў», — гаворыцца ў паведамленні.
У пятніцу Мінабароны паведаміла пра тое, байцы «Вагнера» ўдзельнічаюць у падрыхтоўцы вайскоўцаў падраздзяленняў тэрытарыяльных войскаў у ходзе заняткаў пад Асіповічамі. Паводле «Беларускага Гаюна», у Беларусі знаходзіцца не менш за 200 вагнераўцаў.
Чытайце таксама:
Узброеныя cілы Беларусі гатовыя пераняць найбагацейшы досвед ПВК «Вагнер» — Мінабароны